BE RU EN

Падчас рэпетыцыі параду мянчук зняў штаны перад танкамі

  • 29.06.2017, 16:51

(абноўлена) На адной з рэпетыцый параду ў Менску здарыўся нетыповы інцыдэнт.

На Арлоўскай, недалёка ад парку Перамогі, невядомы мужчына, мабыць, наважыў, што справы лепш за словы паказваюць стаўленне да чаго-небудзь, піша kyky.org.

Калі калона вайсковай тэхнікі праязджала па дарозе, ён адважна падышоў наўпрост да машын і хуткім рухам рук зняў з сябе штаны.

Літаральна праз сорак секунд невядомага заўважыў супрацоўнік службы ДПС, але, мяркуючы з павольных крокаў міліцыянта, не адразу зразумеў, што адбываецца. Убачыўшы супрацоўніка ДПС, мужчына таксама хутка нацягнуў штаны назад і наважыў прадэманстраваць супрацоўніку бег трушком, пасля чаго - танцы. Усё скончыліся тым, што мужчына ўдарыў кулаком супрацоўніку ДПС па твары і схаваўся.

- Супрацьпраўныя дзеянні былі прыпыненыя супрацоўнікам сталічнай дзяржаўтаінспекцыі, - распавёў намеснік начальніка ГУУС Менгарвыканкама палкоўнік міліцыі Міхаіл Грыб. - Цяпер у дачыненні да грамадзяніна распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.339 («Хуліганства») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя названай часткі артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Ён затрыманы.

Апошнія навіны