BE RU EN

Прэзідэнт В'етнама «таемна» сустрэўся са старшынём беларускага КДБ

  • 29.06.2017, 15:08

Чан Дай Куанг і Валерый Вакульчык сустрэліся не ўпершыню.

Падчас візіту ў Менск прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг правёў перамовы з Валерыем Вакульчыкам, аб якіх у Беларусі не паведамлялася, піша «Салiдарнасць».

Аднак в'етнамскія СМІ замоўчваць пра гэта не сталі. Паведамляецца, што на сустрэчы бакі, напрыклад, абмяняліся інфармацыяй. У адной з публікацый перамоваў з Валерыем Вакульчыкам надалі ўвагі больш, чым сустрэчы з Андрэем Кабяковым, якую назвалі «візітам ветлівасці».

Чан Дай Куанг і Валерый Вакульчык сустрэліся не ўпершыню. Так летась кіраўнік беларускага КДБ здзейсніў візіт у В'етнам.

У публікацыях в'етнамскіх СМІ пра візіт у Менск можна таксама ўбачыць нетыповыя паводзіны прадстаўнікоў дэлегацыі гасцей (на фота на заднім плане).

Апошнія навіны