BE RU EN

Знойдзены просты спосаб пазбавіцца ад звычкі есці па начах

  • 28.06.2017, 21:48

Дыетолагі далі параду тым, хто здзяйсняе «начныя набегі» на лядоўню.

Дыетолагі з Арэгонскага і Гарвардскага ўніверсітэтаў распавялі пра новы спосаб адмовы ад звычкі начных перакусаў, піша ФБА «Эканоміка сёння».

Не сакрэт, што прыём ежы ў начны час дня не толькі дадае лішнія кілаграмы, але і выклікае адхіленні ў рабоце ўнутраных органаў.

Каб пазбегнуць спакусы здзейсніць «набег» на халадзільнік уначы навукоўцы раяць добра паснедаць.

На іх сцвярджэнне, есці ў начны час салодкую, салёную і крухмалістую ежу хочацца менавіта праз збоі ў цыркадных рытмах. Экспэрты рэкамендуюць таксама ўжываць вялікую колькасць бялкоў і клятчаткі на працягу дня.

Акрамя гэтага, спецыялісты тлумачаць начны апетыт дзеяннем механізмаў эвалюцыі, якія засталіся ў сучаснага чалавека ў выглядзе рэфлексаў. У даўнія часы гэтая асаблівасць фізіялогіі дапамагала людзям выжыць нават у самых суровых умовах.

Апошнія навіны