BE RU EN

Польшча патрабуе правесці эксгумацыі ў Курапатах

  • 28.06.2017, 21:40

У Менску прайшло пасяджэнне польска-беларускай камісіі спраў культурнай спадчыны.

Прадстаўнікі Польшчы агучылі нязменную пазіцыю: заклік распачаць эксгумацыю ў Курапатах, паведамляе «Радыё Польшча».

Як распавёў віцэ-міністр культуры Польшчы Яраслаў Селін, правядзенне эксгумацыі неабходна для таго, каб праверыць, ці ёсць у Курапатах парэшткі польскіх афіцэраў. Высвятленне лёсу ахвяр так званага беларускага катынскага спісу з'яўляецца важным пастулатам польскага боку ў размовах з Беларуссю.

- Напэўна ў Курапатах пахаваныя ахвяры так званай польскай акцыі з 1937-1938 гадоў. Мы таксама ўпэўненыя, што ў гэтым месцы можна шукаць польскіх афіцэраў, забітых вясной 1940 года ў рамках катынскага злачынства.

Беларускі віцэ-міністр культуры Васіль Чэрнік нагадаў афіцыйную пазіцыю беларускага боку, згодна з якой у Курапатах няма целаў польскіх афіцэраў. Ён аднак падкрэсліў гатоўнасць Беларусі дзейнічаць у гэтай справе.

Апошнія навіны