BE RU EN

Патрыёт Уладзімір Фёдараў: На волі крута!

  • 28.06.2017, 22:05

Палітвязень, які выйшаў на волю, прыехаў сустракаць сваіх таварышаў да сцен «Валадаркі».

Уладзімір Фёдараў, адзін з патрыётаў, які выйшаў на волю ўчора, прыехаў сёння сустракаць чарговую групу вызваленых, піша nn.by.

«На волі крута. Я ўчора рыхтаваўся да дзяжурства, выносіць вядро. І тут мяне выклікаюць: няўжо допыт, няўжо адвакат у такой позні час?

Я нічога не думаю пра абвінавачванне. Я пад падпіскай, нічога думаць не хачу і каментаваць не буду. Гэтыя пытанні высвятляцца на судзе.

Стаўленне нармальнае, ніякага злоўжывання да сябе не заўважаў. У нейкіх момантах было нават добразычлівым. Допытаў было не адзін-два, а больш.

Здароўе выдатнае. У «амерыканцы» нас адводзілі на 1,5 гадзіны на шпацыр. Гэта больш, чым мог сабе дазволіць да арышту, калі 10-11 гадзін праводзіў за офіснай працай. Што будзе з працай, пакуль не ведаю, але павінна ўсё быць нармальна».

Апошнія навіны