BE RU EN

Мытнікі наважыліся «надушыцца» на $100 тысяч

  • 28.06.2017, 17:55

Мытнікі канфіскавалі ў менскага прадпрымальніка духі на суму больш за 200 тысяч рублёў.

Супрацоўнікі Менскай рэгіянальнай мытні ў пункце мытнага афармлення «Калядзічы» спынілі спробу недэкларавання парфуму вядомага брэнда, паведамляе сайт Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Парфумаваная вада ў асартыменце перамяшчалася ў чыгуначным кантэйнеры з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў на адрас менскага індывідуальнага прадпрымальніка.

Пры даглядзе было выяўлена блізу 3 тысяч адзінак незаяўленая парфумаванай вады. Такім чынам бізнэсовец спрабаваў зэканоміць на мытных аплатах больш за Br55 тысяч.

Супрацоўнікамі Менскай рэгіянальнай мытні пачалі адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 арт.14.5 (недэклараванне альбо недакладнае дэклараванне тавараў) КаАП. Матэрыялы справы накіраваныя ў суд.

Апошнія навіны