BE RU EN

У Расеі за рысай беднасці знаходзяцца 22 мільёны чалавек

  • 28.06.2017, 17:39

Толькі з пачатку года колькасць бедных у РФ вырасла на 2 мільёны чалавек.

За рысай беднасці ў Расеі знаходзяцца 22 мільёны чалавек, або 15 адсоткаў насельніцтва. Пры гэтым з пачатку года колькасць бедных вырасла на 2 мільёны чалавек. Пра гэта паведаміла кіраўніца Падліковай палаты Таццяна Голікава на пасяджэнні Савета Федэрацыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Раней Голікава адзначала, што колькасць бедных у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізілася. У першым квартале 2016 года, з яе слоў, у Расеі было амаль 23 з паловай мільёны чалавек з даходамі, ніжэйшымі за пражытковы мінімум.

З 2014 года ў Расеі ўстойліва расце беднасць. У канцы сакавіка віцэ-прэм'ер Расеі Вольга Галадзец заявіла, што амаль пяць мільёнаў расейцаў атрымліваюць заробак, ніжэйшы за мінімальную суму аплаты працы, якая складае сем з паловай тысяч расейскіх рублёў (блізу 130 даляраў). Пры гэтым пражытковы мінімум у 2016 годзе склаў блізу 10 тысяч расейскіх рублёў. У траўні кіраўнік расейскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў паведаміў, што цягам двух гадоў мінімальны заробак будзе паступова падвышаны да пражытковага мінімуму.

Апошнія навіны