BE RU EN

Еўра рэкордна вырас на таргах у Менску

  • 28.06.2017, 13:27

На валютных таргах 28 чэрвеня значна падскочыў курс еўра, а таксама падаражэла амерыканская валюта.

Пра гэта паведамляе сайт Беларускай валютна-фондавай біржы.

Пасля таргоў курс еўра вырас на 0,0448 рубля (2,08%) да 2,1987 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0094 рубля (0,49%) і склаў 1,9343 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0186 рубля (0,57%) і склаў 3,2485 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Рост еўра адбыўся на фоне ўчорашніх заяваў кіраўніка Еўрапейскага цэнтральнага банка Марыё Драгі. Ён упэўнена паведаміў аб тым, што еўразона аднаўляецца і мацнее.

Апошнія навіны