BE RU EN

У цэнтры Менска асобы ў цывільным выцягвалі мужчын праз пабітыя вокны «Лексуса»

  • 28.06.2017, 10:37

У Беларусі адбылося чарговае брутальнае затрыманне.

У аўторак, 27 чэрвеня, а 16 гадзіне на вуліцы Валадарскага ў Менску адбылося жорсткае затрыманне траіх мужчын, якія знаходзіліся ў аўтамабілі «Лексус» з магілёўскімі нумарамі, паведамляе «Еўрарадыё».

Міліцыянты ў цывільным разбілі бакавое шкло і выцягнулі аднаго з мужчын праз акно. Мяркуючы па пабітым пакеце кефіру на лабавым шкле аўтамабіля, праваахоўнікі такім чынам адцягнулі ўвагу затрыманых.

Адзін з затрыманых атрымаў парэзы твару, быў у крыві. Міліцыянты працавалі без масак (толькі пазней некаторыя з праваахоўнікаў іх надзелі), праз чаго забаранілі здымаць аперацыю па затрыманні. Яны кажуць, што падазраюць мужчын у незаконным абароце наркотыкаў.

Апошнія навіны