BE RU EN

«Гучна мацюкаўся і зрываў з АМАПаўцаў пагоны»

  • 28.06.2017, 9:41

Блогер Максім Філіповіч жорстка высмеяў дзяржаўных ілжэсведак і паклёпнікаў.

Блогер Максім Філіповіч з Гомеля зняў ролік пра адказ дзяржавы прадстаўніку прафзвязу РЭП у Гомелі Віктару Казлову: «Брыдка лаяўся. Вынік спробы прыцягнуць паклёпнікаў да адказу».

Віктар Казлоў быў затрыманы напярэдадні мітынгу, правёў некалькі дзён у ізалятары, а пасля быў асуджаны за тое, што нібыта «гучна лаяўся», хоць праз ускладненні пасля аперацыі на лёгкім ён не можа нават гучна размаўляць.

Максім Філіповіч так пракаментаваў praca-by.info сваё відэа:

«Віктар Казлоў - той чалавек, які па фізіялагічных і маральных уласцівасцях не мог лаяцца. Аднак, на судзе яго абгаварылі супрацоўнікі АМАПу. Віктар не спыніўся і вырашыў прыцягнуць да адказнасці паклёпнікаў. Аднак такога выніку/адказу ні ён, ні ўсе мы ніяк не чакалі».

Апошнія навіны