BE RU EN

Стала вядома, колькі БРСМ заплаціў пераапранутым у партызанаў за парад у Менску

  • 27.06.2017, 19:55

Ліцэісты атрымалі менш, навучэнцы ПТВ прайшліся за адпрацоўкі.

Стала вядома, колькі атрымалі ўдзельнікі рэканструкцыі «Партызанскага параду», які прайшоў 24 чэрвеня ў Менску.

Тады студэнты, апранутыя адпаведна 1940-м гадам, прайшліся па вуліцы Камсамольскай. Задума БРСМ была такой - зрабіць рэканструкцыю легендарнага партызанскага параду 1944 году ў Менску.

У шэсці бралі ўдзел 7 атрадаў, у кожным па 20-30 чалавек, і, як стала вядома «Нашай Ніве», некаторым з іх заплацілі.

Колькі?

Там былі студэнты, ліцэісты, навучэнцы ПТВ: самымі высокааплатнымі сталі студэнты, якія яшчэ і паказвалі нейкі творчы нумар - ім заплацілі 60 рублёў. Ліцэістам менш, навучэнцы ПТВ прайшліся за адпрацоўкі.

Апошнія навіны