BE RU EN

Украінскія арганізацыі і банкі зазналі хакерскія напады

  • 27.06.2017, 16:11

Атака пачалася блізу 11.30, вірус хутка распаўсюдзіўся на шэраг камерцыйных і дзяржаўных арганізацый Украіны.

Некалькі ўкраінскіх банкаў зазналі замежны хакерскі напад невядомым вірусам. Пра гэта gordonua.com паведаміла прэс-служба Нацбанку Украіны.

Акрамя гэтага, паводле інфармацыі НБУ, пацярпелі некалькі прадпрыемстваў камерцыйнага і дзяржаўнага сектара.

«У выніку такіх кібератак гэтыя банкі маюць складанасці з абслугоўваннем кліентаў і ажыццяўленнем банкаўскіх аперацый. Цяпер у фінансавым сектары ўзмоцненыя захады бяспекі і процідзеяння хакерскім нападам усіх удзельнікаў фінансавага рынку», - гаворыцца ў паведамленні.

Напад пачаўся блізу 11.30, вірус хутка распаўсюдзіўся на такія аб’екты:

Банкі «Ощадбанк», «Південний», ОТП

«Укрзалізниця»

аэрапорт Барыспаль

«Эпіцэнтр»

«Новая пошта»

ДТЭК

«Укрэнэрга»

«Кіеўэнэрга»

Сетка заправак ТНК

ТРК «Люкс»

«Антонаў»

Кіеўводаканал

Паведамляецца, што вірус называецца mbr locker 256.

Апошнія навіны