BE RU EN

Віцябляніна будуць судзіць за «знявагу» лукашэнкаўскага сцяга

  • 26.06.2017, 21:25

Ад дачы паказанняў абвінавачаны адмовіўся.

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб знявазе «дзяржаўнага сцяга», паведамляе БелТА.

2 траўня, выйшаўшы з крамы, віцяблянін праходзіў міма «дзяржаўнага сцяга», вывешанага ля галоўнага ўваходу ў гонар 1 Траўня і Дня Перамогі. Мужчына пацягнуў сцяг, парваўшы яго, а таксама вырваў дрэўка з мацавання, на якое было прымацавана палотнішча.

Апошняе ён сарваў і кінуў на зямлю сабе пад ногі. Але, зайшоўшы за вугал дома, неўзабаве вярнуўся, каб схаваць сляды дзеяння - забраў сцяг з сабою ды схаваўся з месца здарэння.

Жыхару Віцебска выстаўленае абвінавачванне паводле арт.370 Крымінальнага кодэкса (знявага «дзяржаўнага сцяга»).

Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Ад дачы паказанняў абвінавачаны адмовіўся.

Апошнія навіны