BE RU EN

Трынаццаць краін ЕЗ наважылі выступіць супраць будаўніцтва расейскага газаправода

  • 26.06.2017, 20:32

Перспектывы «Паўночнай плыні - 2» становяцца ўсё больш сумнеўнымі.

Трынаццаць краінаў Еўразвязу выказалі падтрымку прапанове надзяліць афіцыйных асоб ЕЗ правам весці перамовы з Расеяй адносна пярэчанняў у дачыненні газаправода «Паўночнай плыні - 2», які будуецца з Расеі ў Нямеччыну і пройдзе ў абыход Украіны, паведамляе «Радыё Свабода».

Як паведамляе Рэйтэр, падчас нефармальнай дыскусіі сярод міністраў энэргетыкі ЕЗ, у склад якога ўваходзяць 28 краін, яны выступілі супраць будаўніцтва трубаправода «Паўночнай плыні - 2», па якім Расея зможа перапампоўваць больш газу ад расейскага Балтыйскага ўзбярэжжа ў Нямеччыну.

Як чакаецца, краіны ЕЗ восенню павінны прагаласаваць за мандат, які надзяляе прадстаўнікоў Еўрапейскай камісіі правам выступаць на перамовах з Расеяй ад імя блока ў цэлым. Нямеччына, асноўны атрымальнік выгод ад трубаправода, разглядае яго як чыста камерцыйны праект. Канцлерка Ангела Мэркель на мінулым тыдні казала, што не бачыць ніякай ролі для Еўракамісіі ў перамовах аб «Паўночнай плыні - 2».

Апошнія навіны