BE RU EN

Расея адклікае свайго амбасадара з ЗША

  • 26.06.2017, 19:32

Пастанова магла быць прынятая ў сувязі з расследаваннямі ФБР.

Расейская Федэрацыя адклікае свайго амбасадара Сяргея Кісляка з Вашынгтона. Пра гэта паведамляе амерыканскае выданне BuzzFeed News са спасылкай на тры крыніцы, піша unian.net.

Выданне адзначае, што пастанова вярнуць Кісляка ў Расею замест таго, каб прызначыць яго на кіроўную пасаду ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку, як пра гэта паведамлялі раней некалькі СМІ, з'явілася на фоне расследаванняў ФБР і Кангрэсам кантактаў расейскага дыпламата з галоўнымі дарадцамі Дональда Трампа падчас выбарчай кампаніі ў 2016 годзе.

Разам з тым сказана, што сыход Кісляка даўно ўжо чакаўся, але ў Маскве не пацвярджалі дату ягонага ад'езду. У той жа час, бізнэс-радап ЗША-Расея арганізуе развітальны вечар з паслом Кісляком, які павінен адбыцца 11 ліпеня ў гатэлі St. Regis.

Афіцыйная прадстаўніца міністэрства замежных спраў РФ Марыя Захарава ў панядзелак сказала, што Кісляк, які працуе ў ЗША ўжо 9 гадоў, увойдзе ў гісторыю як чалавек, які зрабіў усё магчымае для развіцця двухбаковых стасункаў, нават у самыя складаныя часы.

Апошнія навіны