BE RU EN

У Баранавічах «Субару» з расейскімі нумарамі збіў пешахода

  • 26.06.2017, 18:04

Пешахода ў несвядомым стане забрала хуткая дапамога.

ДТЗ адбылося ўдзень 26 чэрвеня насупраць аўтобуснага прыпынку «Вуліца Тэльмана», піша intex-press.by.

Са слоў відавочцаў, аўтамабіль «Субару» ехаў па вуліцы Тэльмана з боку пуцеправода ў кірунку Усходняга мікрараёна і збіў пажылога мужчыну, які пераходзіў вуліцу ў неналежным месцы. Пешахода ў несвядомым стане забрала хуткая дапамога. Абставіны аварыі высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.

Апошнія навіны