BE RU EN

«Аэрафлот» скасаваў два рэйсы на лініі Масква-Менск

  • 26.06.2017, 15:51

Пра прычыны змяненняў у раскладзе не паведамляецца.

Авіякампанія «Аэрафлот - расейскія авіялініі» 26-27 чэрвеня скасавала два рэйсы паміж Масквой і Менскам. Пра гэта сведчаць звесткі онлайн-табло аэрапорта Шарамеццева.

Напрыклад, 26 чэрвеня скасаваны вячэрні рэйс SU1834 у Менск вылетам з Масквы а 22.00. 27 чэрвеня не будзе выконвацца ранішні рэйс SU1835, які павінен быў адправіцца з беларускай сталіцы ў Шарамеццева а 6.10. Пра прычыны змяненняў у раскладзе не паведамляецца, на сайце перавозчыка якая-небудзь інфармацыя адсутнічае.

Апошнія навіны