BE RU EN

Міністр фінансаў РФ распавёў, навошта трымае драўляную дулю на стале

  • 26.06.2017, 12:13

На думку Антона Сілуанава, чым менш грошай у казне - тым лепш.

Недахоп грошай дапамагае знаходзіць «цікавыя варыянты» развіцця, упэўнены міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў. З ягоных слоў, Мінфін зацікаўлены ў выпрацоўцы такіх мер, якія не толькі дапамагалі б эканоміць, але стымулявалі б эканамічны рост.

«Чым менш сродкаў у казне, тым лепш уключаюцца творчыя магчымасці. Пачынаеш думаць: дзе знайсці? Тут і выяўляюцца цікавыя варыянты, якія дазваляюць упісвацца ў тыя бюджэты, якія ёсць. Калі грошай столькі, што як гразі, любы зможа працаваць, а паспрабуй вырашыць задачы пры абмежаваных рэсурсах!», - заявіў кіраўнік Мінфіна РФ у інтэрв'ю ТАСС.

Кіраўнік Мінфіна Расеі пашкадаваў, што з такім падыходам згодныя далёка не ўсе, а многія ўспрымаюць яго, як скупасць ці нават прагнасць. Сам Сілуанаў аддае перавагу казаць пра рацыянальнасць у выдатках, а для асабліва настырных просьбітаў трымае на стале драўляную дулю.

«Яна стаіць тут дзеля жарту, як той казаў, для прыколу. Наведвальнікі на яе рэдка ўвагу звяртаюць, а я не паказваю... Да пэўнага часу, вядома», - растлумачыў міністр.

Апошнія навіны