BE RU EN

Пад Слуцкам «змагаліся» ды-джэі сельскіх клубаў

  • 26.06.2017, 12:05

Незвычайнае мерапрыемства плануюць паўтараць кожны месяц.

Увечары 24 чэрвеня ў Мялешкаўскім цэнтры культуры і вольнага часу упершыню прайшоў конкурс ды-джэяў «Дыскатэчны рух-2017», паведамляе kurjer.info.

Ды-джэі сельскіх клубаў з вёскай Гацук, Казловічы, Лучнікі і Мусічы паказалі свае 20-25-хвілінныя праграмы.

Паглядзець на выступленне ды-джэяў сабралася блізу сотні гледачоў. Многія прыехалі з найбліжэйшых вёсак і Слуцка: блізу цэнтра культуры было прыпаркавана некалькі дзясяткаў машын. У фае ДК гасцям прапанавалі гарбату, каву і прысмакі ў імправізаванай кавярні.

Найлепшым ды-джэем першага раённага конкурсу стала Паліна Панамарова, дырэктарка Гацукоўскага ДК. Усім удзельнікам падарылі партатыўныя калонкі. А з паўночы ў Мялешках выступілі ды-джэі Салігорскага клуба «QUATTRO» (DJ`S, B-BOY, MC, PAPARAZZI).

Запрашаць ды-джэяў і ладзіць конкурсы ў Мялешках плануюць раз на месяц.

Апошнія навіны