BE RU EN

Мінабароны нарэшце патлумачыла, чаму ў Менску танк урэзаўся ў слуп

  • 26.06.2017, 11:38

«Вінаватых» знайшлі, але такіх - што пакараць не атрымаецца.

Нагадаем, вечарам 24 чэрвеня ў Менску прайшла рэпетыцыя парада 3 ліпеня. Падчас праезду па праспекце Незалежнасці адзін з танкаў каля метро «Маскоўская» ўрэзаўся ў слуп.

Чалавек на вуліцы выпадкова зняў момант аварыі. Танк занесла, развярнула і ўдарыла ў ліхтарны слуп. Танкіст, які сядзеў у люку, можна сказаць, нарадзіўся ў кашулі:

Як паведамілі nn.by у прэс-службе Міністэрства абароны РБ, галоўнай прычынай аварыі падчас рэпетыцыі параду сталі складаныя ўмовы надвор'я, а канкрэтна - слізкая дарога пасля залевы.

«Ужо прыняты ўсе магчымыя меры, каб такое больш не паўтарылася: праведзены дадатковыя інструктажы і спецыяльныя заняткі адказных людзей. Праверка ў справе яшчэ ідзе, згодна з яе вынікам будуць прыняты адпаведныя пастановы і меры. Адно зараз магчыма сказаць дакладна: тэхніка была спраўная», - пракаментаваў прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, палкоўнік Уладзімір Макараў.

Варта адзначыць, што танк на мокрым асфальце можа настолькі ж заносіць, як аўтамабіль на лёдзе. Танк, які трапіў у аварыю, рухаўся з вялікай хуткасцю.

Апошнія навіны