BE RU EN

Крэйг Вудкрафт падпісаў кантракт з «Серветам»

  • 26.06.2017, 10:45

Новы кантракт былога галоўнага трэнера менскага «Дынама» разлічаны на тры гады.

Былы галоўны трэнер менскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт падпісаў кантракт з «Серветам». Пагадненне са швейцарскім клубам разлічана на тры гады, паведамляе «Прэсбол».

«Крэйг быў найлепшым выбарам з пункту гледжання нашага бачання каманды і гульні. У яго вельмі сучасны стыль, заснаваны на хуткасці і валоданні шайбай», - адзначыў сябра рады дырэктараў клуба Майк Гіліс.

Нагадаем, 23 чэрвеня менскае «Дынама» датэрмінова скасавала кантракт з Вудкрафтам на ўзаемную згоду бакоў.

Апошнія навіны