BE RU EN

Ва Украіне ўсталявалі помнік немцу, які ратаваў габрэяў

  • 25.06.2017, 18:34

Ва ўкраінскім горадзе Драгобычы ўсталявалі мемарыяльную шыльду нямецкаму праведніку народаў свету Эбэрхарду Хельмрыху.

Падчас вайны маёр Вермахта Эберхард Хельмрых быў адказным за харчаванне і сельскагаспадарчыя працы ў Драгобычы. Разам з жонкай Данатай ён даваў прытулак і выдаваў фальшывыя дакументы мясцовым габрэям, піша jewish.ru.

У іх атрымалася выратаваць ад канцлагераў і гібелі некалькі дзясяткаў чалавек. У 1965 годзе Інстытут Яд ва Шэм прызнаў праведнікам народаў свету самога Эбэрхарда, ягоная жонка Даната атрымала званне ў 1989 годзе.

Цырымонія адкрыцця памятнай шыльды ў Драгобычы адбылася 22 чэрвеня. Яе ўсталявалі на фасадзе будынка, у якім жыў Хельмрых падчас Другой сусветнай вайны.

Апошнія навіны