BE RU EN

Макфол паведаміў пра адстаўку амбасадара Расеі ў ЗША

  • 25.06.2017, 18:01

Былы амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол заявіў, што Сяргей Кісляк рыхтуецца пакінуць расейскую амбасаду ў ЗША.

Амбасадар Расеі ў ЗША Сяргей Кісляк сыходзіць у адстаўку. Пра гэта паведаміў былы амбасадар ЗША ў РФ Майкл Макфол у сваім Twitter, піша gordonua.com.

"Пасол Кісляк рыхтуецца пакінуць расейскую амбасаду ў ЗША, зычу яму ўсяго найлепшага. Калі я быў на дзяржслужбе, працаваць з ім было задавальненнем, хоць мы і разыходзіліся ў поглядах", – напісаў ён.

Пазней Макфол дадаў, што ягонай працай у Белым Доме было ўзаемадзеянне з Кісляком.

Афіцыйнага пацверджання або абвяржэння гэтай інфармацыі не паступала.

Апошнія навіны