BE RU EN

Самыя моцныя моманты з літоўскіх вучэнняў «Жалезны воўк»

  • 25.06.2017, 17:01

У міжнародных вучэннях удзельнічала блізу 5300 салдатаў з Літвы і дзесяці іншых краінаў NATO.

У пятніцу афіцыйна скончыліся найбуйнейшыя сёлета міжнародныя вучэнні ў Літве «Жалезны воўк – 2017», піша delfi.lt.

Цырымонія закрыцця прайшла на палігонах у Гайжунай і генерала Сільвестра Жукаўскаса. У апошні дзень вучэнняў на палігоне ў Гайжунай і ягоных ваколіцах пяць гадзінаў доўжылася абарончая аперацыя, задачу якой выконвалі вайскоўцы Літвы, Нямеччыны, Нідэрландаў і Нарвегіі.

Вучэнні «Жалезны воўк» доўжыліся два тыдні. У іх удзельнічала блізу 5300 салдатаў з Літвы і дзесяці іншых краінаў NATO.

Апошнія навіны