BE RU EN

Відэафакт: Хлопец лез пад танкі каля ЦУМа ў Менску

  • 25.06.2017, 14:39

Маладзён толькі цудам застаўся цэлым.

Каля сталічнага ЦУМа хлопец лез пад танкі, якія ехалі па праспекце Незалежнасці на рэпетыцыю парада. Відэа знялі відавочцы інцыдэнту, паведамляе euroradio.fm.

Як вынікае з запісу, малады чалавек быў у неадэкватным стане: ён выходзіў на праезную частку праспекта і толькі цудам застаўся цэлым.

Шукальніка прыгод забраў патруль ДАІ.

Апошнія навіны