BE RU EN

У Беларусі прызямліліся расейскія верталёты

  • 24.06.2017, 17:43

На аэрадром Мачулішчы прыбылі расейскія верталёты Ка-52.

У Беларусь для ўдзелу ў парадзе да Дня Незалежнасці прыбылі верталёты Паветрана-касмічных сіл Расеі, паведамілі ў міністэрстве абароны Беларусі ў суботу, паведамляе «Інтэрфакс».

«Прадаўжаецца падрыхтоўка да параду войскаў Менскага гарнізона для святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі). Экіпажы паветраных суднаў скончылі трэніроўкі на базе сваіх воінскіх часцей. Авіяцыйная тэхніка, якая ўдзельнічае ў парадзе, перабазаванае на аэрадром Мачулішчы. Таксама сёння на аэрадром Мачулішчы прызямліліся верталёты Ка-52 Паветрана-касмічных сіл Расейскай Федэрацыі», - праінфармавалі ў беларускім вайсковым міністэрстве.

Апошнія навіны