BE RU EN

Генпракурор: Карупцыя ў Беларусі працягвае расцi

  • 24.06.2017, 17:24

Нават афіцыйныя лічбы паказваюць на рост хабарніцтва ў Беларусі.

З ягоных слоў, колькасць карупцыйных злачынстваў за першыя пяць месяцаў года павялічылася на 29,4% (з 451 да 584), калі параўноўваць з такім жа перыядам мінулага года. Такія лічбы Аляксандр Канюк агучыў у інтэрв'ю выданню sb.by, піша сайт тэлеканала «Белсат».

«Больш за ўсё выявілі крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (на 37,7%), фактаў злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі або іх перавышэння (на 64%). На 19,4% (237 і 283) узрасла колькасць устаноўленых асоб, якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы», - заявіў Аляксандр Канюк.

Апошнія навіны