BE RU EN

Сіноптыкі: Заўтра будзе да +23 градусаў

  • 23.06.2017, 21:11

У Беларусі 24 чэрвеня прагназуюцца кароткачасовыя дажджы.

Заўтра ноччу ва ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 5–11 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе да плюс 16. Удзень будзе ад 17 да 23 градусаў вышэй за нуль, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Будзе воблачна з праясненнямі.

Апошнія навіны