BE RU EN

«Аэрафлот» зноў адмяніў дзённы рэйс Масква – Менск  

  • 23.06.2017, 20:22

Пра прычыны адмены не паведамляецца.

Авіякампанія «Аэрафлот – расейскія авіялініі» 24 чэрвеня адмяняе рэйс SU1842 вылетам у 16.10 з Масквы ў Менск.

Такая інфармацыя размешчаная на онлайн-табло аэрапорта Шарамеццева.

Адпаведна 24 чэрвеня не будзе выконвацца зваротны рэйс SU1843 у 18.30 з беларускай сталіцы ў Шарамеццева. Пра прычыны адмены не паведамляецца, на сайце перавозчыка інфармацыя таксама адсутнічае. На мінулым тыдні «Аэрафлот» тры дні запар адмяняў гэтыя ж рэйсы.

Апошнія навіны