BE RU EN

На ўваходах на станцыі метро не застанецца жанчын-кантралёрак

  • 23.06.2017, 20:00

Прыкладна да сярэдзіны 2018 года на ўсіх станцыях метро жанчын-кантралёрак на ўваходах заменяць інспектары службы бяспекі.

Пра гэта распавялі «Менск-Навіны» ў менскім метро.

«Пачалі мы такі эксперымент з найменш загружаных станцый - «Першамайская» і «Купалаўская». Сёння на ўсёй 2-й лініі, акрамя «Маладзёжнай», «Кунцаўшчыны» і «Каменнай Горкі», замест кантралёраў працуюць супрацоўнікі службы бяспекі метрапалітэна. У кожным вестыбюлі іх два».

Апошнія навіны