BE RU EN

Уладзімір Шанцаў: Патрабаванні народа павінны выконвацца!

  • 23.06.2017, 18:25

Магілёўскім чыноўнікам нагадалі, што ёсць Канстытуцыя, і ўсім без выключэння трэба жыць паводле правілаў, там прапісаных.

Шэсць з паловай тысяч подпісаў былі сабраныя магілёўскімі актывістамі два гады таму пад патрабаваннем ачысціць Святое возера - упадабанае месца адпачынку магілёўцаў. Але ўлады і пальцам не паварушылі, піша ucpb.org.

22 чэрвеня магілёўскі лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў звярнуўся ў гарвыканкам паўторна.

«Іду ў гарвыканкам з подпісамі групы грамадзян, - напісаў у «Фэйсбуку» Уладзімір Шанцаў. - Яшчэ раз нагадаем уладзе, што ў Магілёве паміж прыездам і ад'ездам дзядзькі з Менска жывуць магілёўцы, і іх патрабаванні павінны выконвацца. Што ёсць Канстытуцыя, і ўсім без выключэння трэба жыць паводле правілаў, там прапісаных».

Апошнія навіны