BE RU EN

Чаму расейцы больш не любяць беларускае згушчанае малако

  • 23.06.2017, 16:59

Як «санкцыйныя арэлі» ўплываюць на гастранамічныя прыхільнасці расейцаў.

Пакуль беларусы спрачаюцца, якое згушчанае малако лепшае - рагачоўская або глыбоцкае, расейцы, напэўна, развязалі для сябе гэтае пытанне: з 21 чэрвеня Рассельгаснагляд увёў абмежаванні на пастаўкі з Глыбоцкага камбіната. Экспэрты мяркуюць, што сітуацыя з пастаўкамі беларускіх тавараў у Расею дайшла да абсурду, піша bdg.by.

Мяса так, малако не

Строга кажучы, ад новых санкцый расейцаў пацярпела не толькі глыбоцкае згушчанае малако. Паводле звестак Рассельгаснагляда, у сувязі з парушэннямі ветэрынарна-санітарных патрабаванняў ЕАЭС з 22 чэрвеня часова абмяжоўваць пастаўкі ў Расею прадукцыі, вырабленай ААТ «Лунінецкі малочны завод» і ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат» Браслаўскі філіял».

На гэты раз расейцам не дагадзіла беларуская малочная прадукцыя, затое «санкцыйныя арэлі» гайдануліся на карысць мясной вытворчасці. З учорашняга дня, з 21 чэрвеня, скасаваныя часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расею ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», ААТ «Менскі мясакамбінат», ААТ «Слуцкі мясакамбінат» і ЗАТ «Агракамбінат Нясвіжскі».

Рассельгаснагляд раней паведамляў аб прыпыненні працы дзясяці беларускіх прадпрыемстваў пры пастаўках мяса ў Расею.

Даведка БДГ

Раней Рассельгаснагляд заявіў аб выяўленні выпадкаў паступлення ў Расею з Беларусі жывёлагадоўчай прадукцыі з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Еўразійскага эканамічнага саюза і РФ, якія набылі сістэматычны характар.

Ветэрынарная і санітарная службы Менскай вобласці правялі праверкі і выявілі, што прадукцыя, прызначаная для расейскіх кампаній, адгружалася з парушэннямі умоў вытворчасці і рэалізацыі. У выніку ветслужба забараніла пастаўкі ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з некалькіх прадпрыемстваў вобласці з прычыны парушэння патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза і РФ.

Барацьба з трускалкамі, яблыкамі і ялавічынай

З пачатку месяца на беларуска-расейскай мяжы былі спыненыя блізу 7,6 т ялавічыны, 2,9 т мясной сыравіны, 1,4 тоны садавіны і агародніны, 6 т садавіны і ягад, 4 т трускалкі, 5,7 т агародніны, 1 т цыбулі, 58 т яблыкаў, 5,1 т бульбы, 10 т агуркоў, 18 т памідораў, 20 т морквы, 40 т сухога малака, 1 т свініны, 40 т сыру, 16 т малака.

Прычынамі блакавання сталі парушэнні ў транспартаванні тавараў, адсутнасць фітасанітарных сертыфікатаў і іншых дакументаў. Паперы па некаторых з іх цалкам не супадалі з рэальнымі прадуктамі: замест бульбы везлі таматы, акрамя таго, па дакументах адных прадпрыемстваў спрабавалі паставіць прадукцыю іншых.

Большасць тавараў пасля таго, як яны не змаглі трапіць на тэрыторыю Расеі, вярнулі ў Беларусь (дарэчы, Рассельгаснагляд змяніў для маркіроўкі вяртанне мяса зялёнку на сіньку, няўжо, першая сціралася?). Аднак 222 тоны яблыкаў усё ж раздушылі, пад колы пайшлі і 18 т таматаў.

Некаторых з кіроўцаў машын, на якіх перавозілася прадукцыя, што здалася расейскаму боку санкцыйнай, аштрафавалі.

За травень прадстаўнікі Рассельгаснагляду наведалі 13 прадпрыемстваў перапрацоўкі малака, мяса і рыбы. Мінсельгасхарч паведамляў пра тое, што падрыхтаваў адказы на заўвагі Рассельгаснагляду яшчэ паводле вынікаў папярэдняй праверкі беларускіх прадпрыемстваў расейскімі спецыялістамі. У красавіку гэтага года інспекцыя шэрагу беларускіх прадпрыемстваў доўжылася 9 дзён, вынікам яе стала зняцце раней устаноўленых абмежаванняў на пастаўкі прадукцыі дзвюх кампаній.

Сітуацыя ў ЕАЭС дайшла да абсурду

На мінулым тыдні «Рассельгаснагляд» ізноў абвінаваціў беларускіх вытворцаў малочнай прадукцыі ў махлярстве: у структуры заявілі, што «Бабулін гладыш» пастаўляе малако, якое вырабленае на іншым прадпрыемстве.

Апошнія навіны