BE RU EN

Максім Вінярскі: Пражыць, не стаўшы на калені

  • 23.06.2017, 15:03

Салідарнасць з палітвязнямі - гэта святое.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі, каментуючы ўчорашнюю акцыю на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ў падтрымку палітвязняў паводле «справы патрыётаў».

«Пражыць, не стаўшы на калені,

У сваю правату верыць цвёрда.

Свабода даражэй за грошы,

А праўда даражэй за волю.

Дзякуй усім, хто падтрымаў учарашнюю акцыі салідарнасці. Дзякуй тым, хто падтрымаў яе інфармацыйна, маральна і асабіста. У барацьбе за вызваленне палітычных зняволеных важны кожны крок. Жыве Беларусь!», - напісаў Максім Вінярскі.

Апошнія навіны