BE RU EN

«Беларуськалій» задыміўся

  • 23.06.2017, 11:56

Прычыны здарэння і сума шкоды высвятляюцца.

У аддзяленні сушкі і грануляцыі ў ААТ «Беларуськалій» у Салігорскім раёне задымілася канвеерная стужка, паведамілі БелТА ў Менскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне аб задымленні ў галерэі на прамысловай пляцоўцы ААТ у службу выратавання паступіла сёння а 5.12. Да месца пажару было накіравана 13 адзінак тэхнікі.

Калі падраздзяленні МНС прыбылі на выклік, стала вядома, што ў выніку тлення канвеернай стужкі на ўзроўнях 15 м і 21 м адбылося задымленне ў аддзяленні сушкі і грануляцыі.

Прычына здарэння і шкода высвятляюцца. Тэхналагічны працэс па выпуску калійных угнаенняў не прыпынены. Пацярпелых няма.

Апошнія навіны