BE RU EN

Навукоўцы распавялі, як правільна піць ваду для карысці арганізма

  • 23.06.2017, 11:43

Водны баланс вельмі моцна ўплывае на самаадчуванне і абмен рэчываў, таму не варта забываць піць ваду і рабіць гэта правільна.

Спецыялісты расказалі як правільна піць ваду, каб яна прыносіла карысць арганізму, піша сайт newsyou.info.

Са слоў экспэртаў, ні ў якім разе не трэба выпіваць дзённую норму вады за 2-3 разы, бо прыём вадкасці ў вялікіх дозах толькі перагружае ныркі, не забяспечваючы арганізм неабходнай колькасцю вільгаці.

На працягу дня варта піць ваду маленькімі глоткамі кожныя 10-15 хвілін. Лепш за ўсё піць чыстую ваду без газу, бо вуглякіслы газ, які прысутнічае ў газаваных водах, вымывае з арганізма кальцый. Можна піць фруктовыя і травяныя чаі без цукру.

Спецыялісты адзначаюць, што варта выключыць з рацыёну чорную гарбату і каву. Кафеін, што змяшчаецца ў іх, наадварот, спрыяе вываду вадкасці з арганізма, прыводзячы да абязводжвання і развіццю цэлюліту. Акрамя таго, найлепш піць ваду пакаёвай тэмпературы. Халодная вада астуджае слізістую абалонку ЖКТ і затарможвае працэсы стрававання і ўсмоктвання. Сасуды слізістай кішэчніка рэфлекторна сціскаюцца ад холаду і вада не паступае з кішэчніка ў кроў - арганізм доўга не можа «напіцца». Халодная вада, якая не паступае ў кроў, застойваецца ў кішэчніку, паступова награваючыся. За гэты час яна паспявае растварыць шлакі. Калі вада саграваецца, шкодныя таксіны ўсмоктваюцца разам з ёй.

Апошнія навіны