BE RU EN

Як развалілі Мотавела

  • 23.06.2017, 11:24

Чаму атрымалася так, што прадпрыемства завінавацілася крэдыторам удвая больш, чым яно каштуе.

Паводле заяўкі на банкруцтва, якую кіраўніцтва «Мотавела» падало ў эканамічны суд Менска, прадпрыемства завінавацілася крэдыторам удвая больш, чым каштуе, гаворыцца ў рэпартажы «Белсата».

У заяве, падпісанай былым мэрам Менска Мікалаем Ладуцькам, якога ўлады прызначылі летась дырэктарам прадпрыемства, гаворыцца, што прычына - хранічная нерэнтабельнасць і неплацежаздольнасць.

У пачатку гэтага года акцыі ААТ «Мотавела» былі канфіскаваныя ў папярэдняга ўласніка - аўстрыйскай кампаніі ATEC Investments, якая належыць Аляксандру Мураўёву, а самога Мураўёва пасадзілі на 11 гадоў - паводле абвінавачвання ў махлярстве і карупцыі.

Апошнія навіны