BE RU EN

Цэны на чарніцы і суніцы на Камароўцы пачалі «кусацца»

  • 23.06.2017, 10:11

Ягады і грыбы відавочна не па кішэні простаму беларусу.

Tut.by апублікаваў агляд цэнаў на ягады, садавіну і гародніну на менскай Камароўцы. Некаторыя цэны проста шакуюць.

Паўкіло чарніцы прадаюць па 8-12 рублёў: праз халоднае надвор'е ягад сёлета будзе няшмат. Маліна таксама пакуль прадаецца па 12 рублёў за паўкіло.

Між тым, абрыкосы каштуюць ад 3 да 8 рублёў, а персікі - ад 2,5 да 7,5 рублёў.

Маладая бульба каштуе ад 99 капеек да 2 рублёў 50 капеек. За шклянку лісічак просяць 6 рублёў, а ў аднаго з прадаўцоў на Камароўцы ужо ёсць і чырвонагаловікі.

Апошнія навіны