BE RU EN

«Баста!»: Беларусаў заклікалі выйсці 3 ліпеня на Плошчу ў Менску

  • 23.06.2017, 9:59

У сеціве з'явіліся ўлёткі, прысвечаныя акцыі «За мірную Беларусь».

Пра гэта паведамляе сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу bnknews.org.

«Рыхтуем акцыю 3 ліпеня разам!

Макеты улётак да акцыі «За мірную Беларусь», якая пройдзе 3 ліпеня ў Менску.

Перад кожнай дэманстрацыяй апазіцыі да нас звяртаюцца нашы прыхільнікі і прапануюць дапамогу ў распаўсюдзе інфармацыі пра яе. Акцыя, правядзенне якой запланавана на 3 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы Менска, не стала выключэннем. Кожны з вас можа дапамагчы ў яе арганізацыі.

Ніжэй размешчаны макеты улётак фармату А4, якія можна раздрукаваць на звычайным прынтары і расклеіць у найбольш ажыўленых месцах вашага раёна. Таксама не забывайце распаўсюджваць інфармацыю пра акцыю ў сацыяльных сетках і сярод сваіх знаёмых. Толькі ад нас саміх залежыць, наколькі масавым будзе пратэст».

Апошнія навіны