BE RU EN

Еўразвяз прадоўжыў санкцыі супраць Масквы

  • 22.06.2017, 21:48

На саміце ЕЗ у Брусэлі прынятая пастанова аб працягу абмежавальных захадаў супраць РФ праз анэксію Крыма і невыкананне менскіх пагадненняў.

У Еўразвязе ўзгаднілі падаўжэнне эканамічных санкцый супраць Расеі, уведзеных за анэксію Крыма і дзеянні Масквы ў канфлікце ва Украіне. Пра гэта ў сваім Twitter паведаміў у чацвер, 22 чэрвеня, старшыня Еўрарады Дональд Туск, піша DW.

Абмежавальныя меры будуць дзейнічаць яшчэ паўгода. За гэтую пастанову прагаласавалі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў на саміце ў Брусэлі. Як паказаў Туск, удзельнікі саміту адзначылі слабую рэалізацыю менскіх пагадненняў.

Санкцыі распаўсюджваюцца на расейскія дзяржаўныя банкі, імпарт і экспарт узбраенняў, найважнейшыя прадпрыемствы нафтавай і газавай прамысловасці Расеі. Яны дзейнічалі да ліпеня 2017 года.

Апошнія навіны