BE RU EN

Прэзідэнт Літвы: Санкцыі ў дачыненні да РФ павінны быць узмоцненыя і пашыраныя

  • 22.06.2017, 19:36

Захад у сувязі з сітуацыяй ва Усходняй Украіне павінен пашырыць санкцыі супраць Расеі.

Пра гэта заявіла ў чацвер прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, піша delfi.lt.

Яна сцвярджае, што «па гэту пару сітуацыя ва Украіне толькі пагаршаецца», а «ва Усходняй Украіне пачалася наўпроставая, рэальная de facto інкарпарацыя часткі краіны ў тэрыторыю Расеі».

Кіраўніца дзяржавы нахабным выпадам назвала той факт, што на занятай тэрыторыі падтрымоўванымі Масквой сепаратыстамі ўведзены расейскі рубель.

«Гэта наўпроставая акупацыя часткі краіны», - заявіла яна журналістам па прыбыцці на сустрэчу Рады Кіраўнікоў Еўропы ў Брусэлі.

«Па-за ўсякім сумневам, толькі з гэтай прычыны санкцыі павінны быць узмоцненыя, павялічаныя і ні пра якае паслабленне гаворкі быць не можа», - дадала яна.

Апошнія навіны