BE RU EN

Cотні беларускіх каталікоў адправіліся пешшу ў Будслаў

  • 22.06.2017, 17:32

Традыцыйныя пешыя пілігрымкі стартавалі ў чацвер.

Да абраза Маці Божай Будслаўскай выйшлі каталікі з Баранавічаў і Ліды. Напрыклад, удзельнікі пілігрымкі «Баранавічы - Будслаў» за 9 дзён шляху пераадолеюць пешшу амаль 300 кіламетраў. А ўсяго сёлета ў Каталіцкай царкве Беларусі арганізавана 20 пешых пілігрымак у Будслаў, у тым ліку веласіпедная, сумная (увесь шлях паломнікі пройдуць, харчуючыся толькі хлебам і вадой), упершыню ў пілігрымку адправіцца група людзей, залежных ад алкаголю і наркотыкаў, піша kp.by.

У выніку сотні чалавек з розных гарадоў будуць дабірацца з песнямі і малітвай да абраза Маці Божай Будслаўскай. А 30 чэрвеня - 1 ліпеня ў Будславе пройдзе штогадовы фэст, які збірае тысячы каталікоў з усёй Беларусі.

Апошнія навіны