BE RU EN

У Маскве неанацыст адцяў галаву беларусцы

  • 21.06.2017, 16:57

40-гадовая Алена Шыцік прыехала ў Расею, каб зарабіць на рамонт кватэры.

У 2015 годзе ў Маскве затрымалі некалькіх хлопцаў і дзяўчат ўзросце ад 19 да 25 гадоў. Гэтыя пяцёра з асаблівай жорсткасцю забівалі людзей, піша nn.by.

Падрабязнасці справы апісвае расейскі партал «Медуза».

Злачынцы патлумачылі, што забівалі людзей, бо «чысцілі» горад ад валацуг і п'яніц.

Але ахвярамі станавіліся і выпадковыя людзі.

Адной з ахвяраў была беларуска - 40-гадовая Алена Шыцік, якая прыехала зарабіць на рамонт у кватэры. Яе маці Вера Церашкова сказала «Медузе», што на апазнанні ёй паасобку паказалі галаву і цела дачкі.

Жанчыну забіў 20-гадовы Павел Войтаў. Ён нанёс ёй 44 удары нажом.

«Тут я забіў валацугу, - распавёў ён следчым на месцы забойства, побач з Цвярской-Ямской вуліцай. - Каля цеплатрасы тармазнуў яе, нанёс ёй удараў дваццаць, яна скацілася ў яму».

МЕСЦА ЗАБОЙСТВА АЛЕНЫ
ФОТА: СЯМЁН КАЦ, «МЕДУЗА»

«Матыў?» - спытаў следчы. Войтаў паціснуў плячыма.

«Нянавісць», - адказаў ён праз некалькі секунд.

«Да каго?» - удакладніў следчы.

«Да валацуг», - адказаў ён.

Войтаў удзельнічаў у 14 забойствах.

Ягоныя суўдзельнікі распавялі, што пад час забойства ён паводзіў сябе спакойна і атрымліваў задавальненне, нават падумваў пра тэракт.

Прысуд забойцам пакуль не вынесены.

Апошнія навіны