BE RU EN

Пінскі галоўбух «таемна прэміявала» дырэктара прадпрыемства

  • 21.06.2017, 15:13

Жанчына рызыкуе трапіць за краты на тэрмін да 3 гадоў.

У Пінску затрыманая 58-гадовая галоўбух аднаго з акцыянерных таварыстваў. Супраць яе распачатая крымінальная справа ч.1 арт.426 Крымінальнага кодэкса (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Жанчына рызыкуе трапіць за краты на тэрмін да 3 гадоў, піша сайт «Беларуса і рынак».

Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі Пінскага міжраённага аддзела ўправы Дэпартамента фінансавых расследаванне КДК. У выніку праверкі было выяўлена, што галоўбух незаконна налічвала дырэктару ААТ прэміі, аднаразовыя дапамогі і іншыя выплаты. Усяго за 2015-16 гады ён атрымаў 13,2 тысячы рублёў.

Шкода, прычыненая дзяржаве, вызначаная, як значная, з чым і звязанае распачынанне крымінальнай справы.

Апошнія навіны