BE RU EN

Названыя самыя модныя колеры аўтамабіляў на найбліжэйшыя некалькі гадоў

  • 21.06.2017, 9:10

Экспэртная кампанія BASF прааналізавала звесткі, атрыманыя ад аўтаўладальнікаў у Кітаі, ЗША, Японіі і Нямеччыне.

У выніку быў складзены рэйтынг самых папулярных колераў і зроблены прагноз «каляровай моды» на найбліжэйшыя некалькі гадоў. Найбольшым попытам цяпер карыстаюцца аўтамабілі цёплых адценняў, піша gazeta.ua.

У Еўропу, на Блізкі Усход і Афрыку паступова пранікае мода на залацістыя колеры, а вось у ЗША перавагу ўсё часцей аддаюць цёмна-сіняй каляровай гаме. Для краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну больш актуальнымі з'яўляюцца агрэсіўна-чырвоныя і жамчужна-белыя адценні.

Апошнія навіны