BE RU EN

Менскае «Дынама» абвясціла пра расставанне з трыма замежнымі трэнерамі

  • 20.06.2017, 21:27

Трэнеры асісціравалі ў мінулым сезоне Крэйгу Вудкрафту.

Менскае «Дынама» абвясціла аб расставанні з трыма замежнымі трэнерамі, што асісціравалі ў мінулым сезоне Крэйгу Вудкрафту, піша tut.by.

Клуб вырашыў расстацца з канадцамі Робам Дэвісанам і Ронам Паско, а таксама шведскім спецыялістам па фізпадрыхтоўцы Крысціянам Скарфагенам.

Мяркуецца, што Крэйгу Вудкрафту будуць асісціраваць прадстаўнікі беларускага трэнерскага цэха.

Апошнія навіны