BE RU EN

Прафзвяз РЭП: Чаму Мінадукацыі робіць з маладых спецыялістаў «дармаедаў»?

  • 20.06.2017, 19:36

Незалежны прафзвяз спытаў у міністра-камуніста Капренкі, чаму маладыя спецыялісты вымушаны шукаць працу самі.

Прафзвяз РЭП наважыў разабрацца, колькі маладых спецыялістаў працаўладкавана за кошт сродкаў дзяржбюджэту і колькі іх было падрыхтавана ва ўніверсітэтах, каледжах і ПТВ.

Як распавёў praca-by.info прававы інспектар прафзвязу Юрый Белякоў:

- Да нас пастаянна звяртаюцца навучэнцы і студэнты-дзённікі ССНУ, ПТВ і ВНУ з просьбамі пра дапамогу. Справа ў тым, што ў гэтых установах адукацыі насуперак заканадаўству студэнтаў абавязваюць самастойна займацца працаўладкаваннем.

Згодна з п. 2 артыкула 48 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі» «выпускнікам гарантуецца выдаванне першага працоўнага месца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы шляхам размеркавання, а таксама шляхам працаўладкавання ў лік броні ў адпаведнасці з заканадаўствам аб занятасці насельніцтва». Гэта значыць дзяржава абавязана працаўладкаваць навучэнцаў і студэнтаў-бясплатнікаў за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэту.

- Без пацверджання аб працаўладкаванні дыплом на рукі не выдаецца, - працягвае Юры Белякоў. - А самастойна маладым спецыялістам знайсці працоўнае месца па прафесіі складана. Не варта забываць і пра дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», які ўсё яшчэ дзейнічае і не скасаваны і згодна з якім праз паўгода былыя беспрацоўныя навучэнцы, будуць прызнаныя «дармаедамі» і іх абавяжуць выплаціць збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў.

- У сваім лісце мы апісалі сітуацыю, якая склалася міністру Карпенку і чакаем ад яго звестак аб колькасці выпускнікоў дзённых формаў навучання ССНУ, ВНУ і ПТВ і колькасці працаўладкаваных маладых спецыялістаў у 2017 годзе, якія прайшлі навучанне за кошт бюджэту. Таксама мы просім звярнуць увагу кіраўніцтва навучальных устаноў на няўхільнае выкананне Кодэкса РБ «Аб адукацыі».

Апошнія навіны