BE RU EN

Пятро Парашэнка сустрэўся з Дональдам Трампам

  • 20.06.2017, 19:07

Прэзідэнт Украіны правёў перамовы ў Белым доме з кіраўніцтвам ЗША.

Пра гэта ў сваім Twitter паведаміў прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсер, піша gordonua.com.

«Пасля сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Майкам Пенсам прэзідэнт Парашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Дональдам Трампам», - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася раней, удзень 19 чэрвеня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка вылецеў у Штаты.

Выступаючы перад украінскай дыяспарай у ЗША, Парашэнка распавёў, што ў яго запланаваныя сустрэчы з Трампам, дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам і кіраўніцтвам міністэрстваў абароны, гандлю і энэргетыкі ЗША.

З моманту ўступлення на пасаду Трамп яшчэ ні разу не сустракаўся з Парашэнкам. 5 лютага яны правялі тэлефонную размову.

Апошнія навіны