BE RU EN

На Менск насоўваецца моцная навальніца

  • 20.06.2017, 16:36

МНС папярэджвае пра магчымае падзенне старых канструкцый і дрэў.

Сіноптыкі папярэджваюць пра навальніцы і залевы па ўсёй краіне, аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

20 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах град і моцныя ліўні. Пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах да 24 м/с. Неспрыяльныя з'явы захаваюцца на працягу ночы.

У сталіцы - навальніцы, у асобных раёнах Менска град і моцныя ліўні. Пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, піша nn.by.

Пасля 15 гадзін 20 чэрвеня менчукі сталі атрымліваць СМС, адпраўніком якіх быў пазначаны нумар 101, піша «Еўрарадыё».

Змест СМС-пасланняў лаканічна: «Моцны вецер. Магчымае падзенне старых канструкцый і дрэў. МНС».

Апошнія навіны