BE RU EN

Skype перажывае глабальны збой

  • 20.06.2017, 12:29

Каманда сэрвісу паведаміла, што ведае аб праблеме і цяпер працуе над яе развязаннем.

У ноч з 19 на 20 чэрвеня многія карыстальнікі Skype пачалі масава скардзіцца на праблемы з уваходам, а таксама немагчымасць адпраўляць і атрымліваць паведамленні, піша tut.by.

КАРТА ПРАБЛЕМ СА SKYPE. КРЫНІЦА - DOWNDETECTOR

Як паказаў сайт Downdetector, праз некалькі гадзін праблему змаглі ліквідаваць, аднак ужо раніцай збой у працы сэрвісу паўтарыўся, закрануўшы ў асноўным заходнюю і ўсходнюю часткі Еўропы, у тым ліку Беларусь, а таксама некаторыя рэгіёны Расеі. Праблемы часткова захоўваюцца дагэтуль.

Каманда Skype паведаміла, што ведае аб праблеме і цяпер працуе над яе развязаннем. Што паслужыла прычынай збояў, пакуль не паведамляецца.

Апошнія навіны