BE RU EN

Вікторыя Азаранка вяртаецца ў вялікі тэніс ужо сёння

  • 20.06.2017, 10:40

Былая першая ракетка свету згуляе на турніры «Mallorca Open» у Гішпаніі.

27-гадовая Вікторыя Азаранка вяртаецца ў вялікі тэніс. У аўторак, 20 чэрвеня, беларуская тэнісістка, былая першая ракетка свету стартуе на турніры «Mallorca Open» у Гішпаніі, паведамляе euroradio.fm.

Яна сустрэнецца з Рысай Адзакі з Японіі, 74-й ракеткай свету. Гэты паядынак у жывым эфіры пакажа тэлеканал «Беларусь 5». Паядынак пачнецца не раней за 20 гадзін.

Азаранка блізу года не выступала. У снежні 2016 года яна нарадзіла сына. Спачатку Вікторыя планавала вярнуцца на корт на пачатку 2018 года, пасля - у канцы ліпеня 2017-га. Аднак наважыла паскорыць сваё вяртанне. Прызавы фонд турніру ў Мальёрцы складае 250 тысяч даляраў.

«Я шмат трэніравалася і спадзяюся, што буду канкурэнтаздольнай пасля доўгай адсутнасці, - кажа Вікторыя Азаранка. - Ведаю, што давядзецца нялёгка, але буду імкнуцца».

Апошнія навіны